Velcom прадставіў паслугу «Воблачны клас» — новае лічбавае рашэнне для школ, якое дасць вучням доступ да самага сучаснага абсталявання і ліцэнзійных праграм. Праект быў прадстаўлены на ITE-2018, міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», якая праходзіць у Мінску з 28 па 30 лістапада 2018 года.
У рамках паслугі «Воблачны клас» школы замест камп’ютараў, якія пастаянна састарваюцца, атрымаюць так званыя «тонкія кліенты» — аблегчаныя версіі камп’ютараў беларускай вытворчасці без жорсткіх дыскаў. Уся інфармацыя і праграмы размяшчаюцца «ў воблаку» — на серверах дата-цэнтра velcom.
Разам з камп’ютарамі-манаблокамі velcom будзе пастаўляць увесь неабходны на ўроку інфарматыкі камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, уключаючы пакет Office і іншыя праграмы, якія не патрабуюць ліцэнзавання, праводзіць першасную наладку абсталявання і праграмнага забеспячэння, навучаць настаўнікаў інфарматыкі, а таксама аказваць поўную сэрвісную. Паслуга прадугледжвае рэгулярнае абнаўленне прылад, каб беларускія школьнікі маглі карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі, доступ да якіх асабліва важны ў лічбавую эпоху.
Асноўнымі перавагамі «Воблачнага класа» з’яўляюцца значна больш нізкі кошт, а таксама істотная эканомія электраэнергіі ў параўнанні са стацыянарнымі камп’ютарамі. Цана аднаго гатовага працоўнага месца, уключаючы манаблок, рэсурсы дата-цэнтра і ліцэнзійнае ПА, складае ўсяго 49 рублёў.
Партнёрам velcom па гэтым праекце выступае беларуская кампанія «БелБизнесЭВМ», якая працуе пад брэндам Tesla. Сумеснае развіццё электроннай адукацыі ў Беларусі прадугледжана падпісаным стратэгічным пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж дзвюма кампаніямі.
«Velcom надае шмат увагі развіццю воблачных тэхналогій і імкнецца ўкараніць іх у розныя сферы. Адна з нашых місій — спрыяць развіццю лічбавай эканомікі, ІТ-сектара і, вядома, сферы адукацыі. Мы хочам даць магчымасць беларускім школам выкарыстоўваць самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, каб павысіць эфектыўнасць працэсу навучання, зрабіць яго больш інтэрактыўным і тэхналагічным. Пры гэтым вучань у любой школе краіны зможа карыстацца самымі актуальнымі праграмамі - бо доступ да „Воблачнага класу“ можа быць прадастаўлены ўсім установам сярэдняй адукацыі», — адзначыў Роберт Дашан, намеснік генеральнага дырэктара velcom па развіцці карпаратыўнага сегмента і ІКТ.
Апошнім часам аператар velcom асаблівую ўвагу надае развіццю электроннай адукацыі ў Беларусі, даючы школам доступ да лічбавага кантэнту. У рамках супрацоўніцтва з платформай е-сэрвісаў для школы Знай.бай рэалізуецца некалькіх праектаў па забеспячэнні школ i iншых устаноў адукацыi інтэрнэт-доступам да адукацыйных сэрвісаў і рэсурсаў па спецыяльных «школьных» тарыфах.
Акрамя таго, у 2018 годзе velcom сумесна з Міністэрствам адукацыі і TEDxMinsk запусцілі конкурс інавацыйных праектаў velcom YOUTH для школьнікаў старэйшых класаў, у аснове якога — выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…