У ліку ўзнагароджаных медалём Францыска Скарыны артыст тэатра лялек — вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Людміла Паўлоўская і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі агенцтва БЕЛТА Леанід Шчаглоў.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.