Следства па справе загінулага працоўнага працягваецца. Карэспандэнт «Гродзенскай праўды» узяў каментар у галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Паўла Красіцкага.
— Пакуль інфармацыя папярэдняя, мы зыходзім з таго, што бачылі на месцы здарэння. Але ўпала дакладна не будаўнічая люлька, гэта кансольны кран К1. Дадзены кран прызначаны для ўздыму розных будаўнічых матэрыялаў на паверхі і дахі будынкаў, якія будуюцца і рэканструююцца.
Напоўніўшы будаўнічую бодню смеццем і падняўшы яе пры дапамозе крана, рабочы стаў ўручную перасоўваць па накіроўваючай крана за перыметр даху для далейшага апускання на зямлю. У выніку дэфармацыі і разрыву перакладзіны задняй стойкі адбылося перакульванне крана разам з загінулым і наступнае падзенне з даху на зямлю з вышыні каля 15 метраў, — распавёў Павал Красіцкага.
Па папярэдніх дадзеных, загінулы стукнуўся галавой аб асфальтаваную дарожку, у выніку чаго памёр.