У беластоцкім ваяводскім упраўленні адкрылася асобная зала для абслугоўвання іншаземцаў. Таксама з’явілася магчымасць заняць чаргу праз інтэрнэт. Раней каб патрапіць туды замежнікам, у тым ліку беларусам, трэба было начаваць ля будынка ў машыне. Часта месцамі ў чарзе нелегальна гандлявалі, а на месца рэгулярна прыязджала паліцыя, бо знерваваныя людзі пачыналі разборкі.

Цяпер гэтыя з’явы павінны знікнуць, бо ў былой сталовай упраўлення адкрылі залу абслугоўвання замежнікаў з месцамі для чакання, піша poranny.pl. Ёсць таксама аўтаматы, якія выдаюць білеты з нумаркамі. Інфармацыя ў іх даступная на чатырох мовах: польскай, рускай, украінскай і англійскай. Калі даходзіць чарга, то замежніка запрашаюць падыйсці да акенца на той мове, якую ён раней выбіраў у аўтамаце. Калі ж запісацца загадзя праз інтэрнэт, то ў чарзе стаяць не прыйдзецца — можна выбраць не толькі дзень, але і канкрэтную гадзіну.

У Беластоку спрасцілі жыццё замежнікам, якія стаяць у чарзе па карту побыту

У Беластоку спрасцілі жыццё замежнікам, якія стаяць у чарзе па карту побыту

З кожным годам усё больш замежнікаў прыходзіць у ваяводскае ўпраўленне. Калі ў 2015 годзе іх было ўсяго 1765 чалавек, у 2017 — 6079, то за дзевяць месяцаў 2018 года — ажно 9259. Іх абслугоўвае 15 чыноўнікаў. Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі ўжо звярнуўся да ўраду па дадатковыя грошы на зарплаты, бо хоча ўзяць на працу дадатковых спецыялістаў па абслугоўванні замежнікаў.

У Беластоку спрасцілі жыццё замежнікам, якія стаяць у чарзе па карту побыту

У Беластоку спрасцілі жыццё замежнікам, якія стаяць у чарзе па карту побыту

Большасць людзей, якія звяртаюцца ў аддзел па справах замежнікаў, хоча атрымаць карту побыту: часовы (на 1−2 гады) або пастаянны від на жыхарства ў Польшчы.

[irp posts="90 451″ name="Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу"]

У Беластоку спрасцілі жыццё замежнікам, якія стаяць у чарзе па карту побыту