Навіны

Заклеіў рот скотчам: у Гродне актывіста пакаралі за святкаванне 7 лістапада

26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядалі справу кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка. За акцыю 7 лістапада суд пастанавіў аштрафаваць актывіста на 35 базавых велічынь — 857 рублёў.

Суд павінен быў прайсці 22 лістапада, але не адбыўся, бо Мікалай Салянік прыйшоў у робе зняволенага і з драўлянай калодкай. У выніку суддзя перанёс пасяджэнне. 26 лістапада актывіст прыйшоў у звычайным строі.

«Першы раз я прыходзіў так, як мы жывём сёння, а другi раз я прыйшоў так, як бы хацеў жыць».

22 лістапада
26 лістапада

Разгляд справы адбыўся, але не без скандалу. Падчас пасяджэння Салянік заматаў сабе рот скотчам і быў выдалены з залы суда за парушэнні. З залы была выдаленая і група падтрымкі актывіста. Прысуд Саляніку выносіўся ў прысутнасці журналістаў і аднаго супрацоўніка міліцыі. У выніку паводле арт. 23.34, ч.3 и арт. 20.34 КаАП суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста штрафам на 35 базавых велічынь, што складае ажно 857 рублёў.

Раней, 8 лістапада, той жа суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева на 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.

Нагадаем, 7 лістапада міліцыя затрымала Мікалая Саляніка разам з іншым членам АГП у Гродне Аляксандрам Лаўрэнцьевым за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету. У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў прайшлі па цэнтры горада з плакатам «Долой Самодержавие».

«Абскарджваць прысуд я не бачу сэнсу, таму што не веру ў гэта заканадаўства. Я, у мінулым камуніст, хацеў адзначыць свята на плошчы Леніна, але супрацоўнікі міліцыі мне не далі гэта зрабіць. Яны раніцай мяне затрымалі і выпусцілі толькі пасля таго, як усё прайшло. Гэта нармальна? Я ў выніку са сваім калегам выйшаў пасля ўсяго з галоўным лозунгам рэвалюцыі, але быў затрыманы», — сказаў Салянік.

За што былі затрыманыя актывісты раніцай 7 лістапада, яшчэ да таго, як правялі акцыю, супрацоўнікі міліцыі адмовіліся каментаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025