У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі “Нёман” на выездзе ў Маладзечне 24 лістапада апынуўся мацней за мясцовае “Дынама” з лікам 2:1.

Супернікі правялі баявы паядынак, дзе ўдача была больш на баку “Нёмана”. Гродзенцы першымі адкрылі лік, зрабіў гэта Аляксандр Маляўка на 14-й хвіліне матчу. Госці змаглі адыграцца толькі на 29-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Яфіменка. Але ўсяго праз хвіліну падапечныя Сяргея Пушкова зноў выйшлі наперад і як апынулася шайба Папова стала вырашальная ў матчы.

“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 1:2 (0:1, 1:1, 0:0)

галы:
13:04 0:1 – А.Маляўка (Смураў, С.Маляўка)
28:59 1:1 – Яфіменка (Кучкiн, Амбражэйчик, – бол.)
29:47 1:2 – Папоў (Хараманда, Крыскін)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

– Лічу, што мы правялі добры матч сёння. Былі ў нас праблемы ў атацы у апошніх двух гульнях, якія мы правялі. Папрацавалі з хлопцамі, пагаварылі, абмеркавалі тыя моманты, што не атрымлівалася. Сёння я застаўся задаволены дзеяннямі нападнікаў, якія ішлі на вароты для таго, каб дабіваць тыя шайбы, якія адскокваюць ад брамніка. Даволі нядрэнна згулялі ў абароне, дысцыплінавана, накрывалі ўсе атакі гаспадароў. Таму гульнёй сённяшняй я задаволены, выканалі ўсё, што планавалі.

Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 27 лістапада і будзе прымаць лідэра турнірнай табліцы мінскае “Юнацтва”.