Футбалісты «Нёмана» 24 лістапада ў сталіцы правялі перадапошні матч сезона і абыгралі там «Мінск» з лікам 2:1. Таксама ў гэты дзень стала вядома, што па выніку сезону гродзенская каманда зойме сёмае месца, нягледзячы на тое, што ў яе яшчэ застаецца апошні матч у чэмпіянаце з брэсцкім «Дынама».
У Мінску жоўта-зялёныя паказалі добрую гульню і практычна без усялякіх праблем абыгралі малады «Мінск». У складзе «Нёмана» на 48-й хвіліне дэбютным голам адзначыўся Атэменг, а на 52-й хвіліне Лягчылiн павялічыў перавагу сваёй каманды. Гаспадары здолелі адыграць адзін мяч толькі на 67 хвіліне, дзякуючы голу Бохашвiлi.
«Мiнск» — «Нёман» — 1:2
Пасля матчу настаўнік гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч застаўся задаволены перамогай сваёй каманды.
«Даўно не перамагалі, так што гэты вынік прыемны ўдвая. Правялі добры матч, абыгралі маладую амбіцыйную каманду, якая гуляе ў вельмі сімпатычны футбол. Крыху не атрымалася ў канцоўцы, пасля таго як прапусцілі гол, але ў цэлым матч пакінуў прыемнае ўражанне. Думаю, наша перамога заслужаная».
За тур да канца чэмпіянату «Нёман» ужо забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў 43 ачкі, вышэй «Дынама-Брэст» — 49. Менавіта з паўднёўцамi і трэба будзе сустрэцца гродзенцам ў апошнім туры чэмпіянату. Матч будзе цікавы тым, што гродзенец Павел Савіцкі згуляе на родным стадыёне ў складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана». Матч пройдзе ў Гродне 2 снежня.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…