Узмоцнены рэжым ўсталююць у рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў па папярэджанні і спыненні язды ў нецвярозым выглядзе, піша «Гродненская правда».

За апошнія 10 месяцаў у Беларусі зарэгістравана больш за 20 000 фактаў кіравання аўтамабілем у нецвярозым стане. Як сведчыць статыстыка, найбольшая колькасць аварый здзяйсняецца менавіта па віне п’яных кіроўцаў.

— У гэтыя дні ў Гродне, як і па ўсёй Беларусі, будзе павялічана колькасць нарадаў. На асаблівым кантролі месцы з вялікай колькасцю людзей, тэрыторыі каля забаўляльных установаў. Як правіла, колькасць парушальнікаў узрастае ў выходныя і ў панядзелак, так што гэтыя дні амаль заўсёды напружаныя, — адзначыў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

Таксама супрацоўнікі ДАІ просяць грамадзян паведамляць, калі яны бачаць, што за рулём кіроўца ў нецвярозым стане, бо невядома, чым можа скончыцца такая паездка.