У гродзенскім мікрараёне Лапенкі з 26 лістапада да 8 снежня зменіцца рух транспарта ў сувязі з працамі па будаванні інжынерных сетак у кварталах Грандзічы-1, Грандзічы-2, Грандзічы-3 .
З 9.00 26 лістапада да 24.00 8 снежня будзе забаронены рух транспартавых сродкаў па вул. Асфальтавай на адрэзку ад дома №52 да скрыжавання вул. Асфальтавая – вул. Старамалышчынская, паведамляе “Гродзенская праўда”.
Таксама зменіцца маршрут гарадскога аўтобуса №5 «Лапенкі – Райсельгастэхніка», які будзе курсаваць: часовы прыпынкавы пункт «Лапенкі» – вул. Асфальтавая – вул. Дзяржынскага – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа, далей па сваім маршруце без зменаў; назад у тым жа кірунку.