У Гродне 23 снежня пройдзе 10-ы навагодні лёгкаатлетычны міні-марафон. Аматары бегу па традыцыі зачыняюць сезон перад Новым годам. Удзельнікам можа стаць кожны ахвочы.
«Бегуны паві нны пераадолець дыстанцыю ў 4,2 км. Пракладзены маршрут будзе па тэрыторыі цэнтральнага спартовага комплексу «Нёман», — кажуць ва ўпраўленні спорту і турызму.
Як і ў ранейшыя гады, для ўдзельнікаў падрыхтавана мноства прызоў. Лепшыя будуць вызначацца ў васьмі ўзроставых катэгорыях сярод мужчынаў і ў пяці - сярод жанчын. Усіх, хто фінішуе, па традыцыі ўзнагародзяць унікальнымі медалямі, паведамляе БелТА.
Раней на спаборніцтвах абіралі і самых хуткіх Дзеда Мароза са Снягуркай. Для іх ладзіўся асобны забег на кароткую дыстанцыю. Зараз у навагодніх персанажаў ёсць магчымасць падужацца і за галоўны прыз.
Усіх удзельнікаў міні-марафону заклікаюць прыбрацца ў арыгінальныя святочныя касцюмы. Самых яркіх і запамінальных заахвоцяць адмысловымі ўзнагародамі.
Змаганне на дыстанцыі чакаецца сур’ёзнае. Навагодні міні-марафон — апошні этап Гродзенскай бегавой лігі, якая стартавала напачатку года. Яна з’яднала сем найболей рэйтынгавых стартаў сезона. Па выніках кожнага ўдзельнікам у залежнасці ад паспяховасці выступу налічаліся балы. Пераможца агульнага заліку атрымае важкі грашовы прыз.
Рэгістрацыя на навагодні прабег ужо пачалася. Колькасць месцаў абмежаваная — на дыстанцыю змогуць выйсці 300 бегуноў.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…