У 2016 годзе Павел Валонцей з Гродна адправіўся ў Маскву да вядомага рэпера Цімаці: пазнаёміцца, запрасіць у Беларусь і пачаставаць беларускім шампанскім. Але расійскі выканаўца яго тады не прыняў. Праз два гады Паша збірае ў Гродне цэлы дыска-бар і распавядае, што яго трэкі слухае ўжо сам Цімаці.
У родным горадзе маладога рэп-выканаўцу называюць Паша BlackStar. Ён ужо выпусціў некалькі трэкаў: усе яны прысвечаны Цімаці. Дэбют гродзенца адбыўся ў бары «Corsar», дзе яму ўдалося сабраць цэлую залу.
[irp posts="56 455″ name="Бар з «агеньчыкам». У Гродне адкрыўся пірацкі «Карсар""]
«Было горача, я не чакаў такой падтрымкі, — распавядае Павел. — Гэта толькі пачатак і я ўжо шчаслівы. Я ўсё яшчэ хачу прывезці Цімаці ў Гродна. Думаю, гэта ў мяне атрымаецца. Шампанскае мне не ўдалося тады перадаць, але Цімур ужо слухаў мае трэкі, што можа быць лепш?»
https://www.instagram.com/p/BqVICpSH3F6/
Паша ўсё яшчэ спадзяецца, што Цімаці прыедзе ў Гродна і выступіць у клубе БАЗА. Над гэтым ён цяпер працуе.