Навіны

Дзе ў Гродне навучаць ездзіць на машыне з каробкай-аўтамат

Увесну гэтага года грамадскасці прадставілі меркаваныя змены ў Законе «Пра дарожны рух». Яны выклікалі шмат спрэчак. У ліку магчымых абнаўленняў — экзамен у ДАІ дазволяць здаваць на машыне з каробкай-аўтамат. «Вячэрні Гродна» высветліў, ці можна цяпер у Гродне навучыцца кіраванню на такім аўтамабілі і колькі гэта каштуе.

Правы будуць з пазнакай пра аўтамат?

Мяркуецца, што тым, хто будзе здаваць экзамен у ДАІ на аўтамабілі з аўтаматычнай каробкай перадач, у пасведчанне кіроўцы будуць ставіць адпаведнай пазнаку. Кіраванне аўтамабілем на «механіцы» з такімі правамі будзе лічыцца парушэннем ПДР. Давядзецца заплаціць штраф як за кіраванне без праў.

Тыя ж, хто здаў экзамен на машыне з механічнай каробкай перадач, як і раней, змогуць ездзіць на аўтамабілі з любым відам трансмісіі.

Аўташкола: «Навучыцеся паводзіць сябе ў патоку машын, а патрэбныя педалі знойдзеце!»

Нягледзячы на тое, што новае палажэнне пакуль не прынята, ужо ёсць ахвотнікі вучыцца кіраванню і здаваць экзамен у ДАІ на машыне з аўтаматычным пераключэннем.

— Шукала такую аўташколу ў Гродне, але не знайшла. Што рабіць, не ведаю: вучыцца на механіку складана, дый навошта, калі ездзіць буду на машыне з аўтаматычнай каробкай перадач, — сказала па тэлефоне адна з чытачак.

Як высветлілася, ні ў адной з дзевятнаццаці аўташкол у горадзе не навучаюць кіраванню на аўтамабілі з аўтаматычнай трансмісіяй. Кажуць, пакуль ахвотных мала: будзе попыт — падумаюць пра пераабсталяванне вучэбак і пра куплю новай тэхнікі.

— Такіх машын у гарадзенскіх аўташколах няма. За ўрокамі на аўтамаце вам давядзецца ехаць у Мінск. Але навошта? Дадуць правы з абмежаваннем кіравання, і машынай на механіцы кіраваць не зможаце, — засвядчае кансультант адной з аўташкол горада.

[irp posts="53 756″ name="Што зменіцца для аўтамабілістаў у бліжэйшы год: аўто падаражэюць нават на 1000 долараў, а разнастайнасці будзе яшчэ менш"]

На сваім аўто вучыцца таксама няможна: усе навучальныя аўтамабілі павінны быць абсталяваны дадатковымі люстэркамі і педалямі для інструктара.

— На сваім аўто катайцеся з мужам! Прайдзіце навучанне на механіцы, а потым, калі самі не дасце рады, звяртайцеся па кансультацыю. Навучыцеся паводзіць сябе ў патоку машын, а патрэбныя педалі знойдзеце!

Аўташколы могуць прапанаваць толькі кансультацыю інструктара пасля навучання на машынах з механічнай каробкай. Адзін занятак на паўтары гадзіны будзе каштаваць 12 рублёў.

Навучыць курсанта на «аўтаматыцы» згаджаюцца толькі ў адной школе, але напамінаюць, што здаваць экзамен у ДАІ ўсё адно давядзецца на механіцы.

Прыватныя ўрокі

У адрозненне ад аўташкол прыватныя інструктары ахвотна бяруцца навучыць тонкасцям кіравання як пасля падрыхтоўкі на МКПП, гэтак і з нуля. Яны ўлічваюць пажаданні: навучаюць на аўтаматыцы ці механіцы, на тэхніцы інструктара ці курсанта, па асноўных маршрутах ДАІ ці на пляцоўках, што выклікаюць цяжкасці. Занятак каштуе ад 12 до 35 рублёў.

Інструктар на пенсіі Міхал Аносаў, які дае прыватныя ўрокі кіравання, перакананы, што трэба даваць магчымасць вучыцца на камфортнай машыне.

— За васямнаццаць гадоў практыкі я пераканаўся, што думка пра складанасці пераходу з аўтамата на механіку — міф.

— Прасцей навучыць безаварыйнай і культурнай яздзе на аўтамаце, а потым, пры патрэбе, перавесці на механіку. Калі нехта збіраецца ездзіць толькі на аўтамаце, навошта яго мардаваць? Без падрыхтоўкі ён не сядзе за руль нязвыклага аўтамабіля.

На экзамен — толькі пасля школы

Пакуль практычны экзамен у Дзяржаўтаінспекцыі здаюць паводле старых правілаў. Аўтамабіль ДАІ для гэтых мэтаў, як і ў аўташколах, з механічнай каробкай перадач, — тлумачыць старэйшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук. Выходзіць, у кожным разе атрымаць правы можна толькі пасля навучання ў аўташколе па стандартнай праграме. Пры гэтым правы катэгорыі В, як і раней, будуць без адмысловых пазнак.

Дарэчы пра кошт

Навучанне ў аўташколах каштуе ад 390 до 589 рублёў. Выдаткі на паліва — ад 75 до 179 рублёў у залежнасці ад характарыстык навучальнага аўтамабіля. У ДАІ трэба аплачваць: экзамен на веданне правілаў дарожнага руху — 7,35 рубля, на кіраванне аўтамабілем — 24,50, кошт пасведчання кіроўцы — 49 рублёў. Усяго выходзіць ад 545,85 до 848,85 рублёў.

[irp posts="71 960″ name="Ці згнілі Джылі? Правяраем беларуска-кітайскія аўто пасля чатырох год выкарыстання"]

[irp posts="91 018″ name="Як утылізаваць аўто ў Беларусі? Парады для ўладальнікаў аўтахламу, якія не хочуць губляць грошай"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024