Плануецца, што працы па стварэнні «ніндзя-парку» пачнуцца ў 2019 годзе, а летам ён пачне функцыянаваць. На аўкцыёне гарадскія ўлады прадалі ўчастак зямлі пад забаўляльную пляцоўку за 12 000 рублёў.
Папярэдне пляцоўка памерам 85 кв.м. пад «ніндзя-парк» размесціцца каля сцэны парку.
На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба паміж удзельнікамі. У выніку перамог адзін з гродзенскіх інвестараў Дзмітрый Іванавіч. Ад заўчасных каментароў ён адмовіўся і паведаміў, што многія пытанні па «ніндзя-парку» яшчэ трэба ўдакладніць з гарвыканкамам.
Нагадаем, яшчэ у 2018 годзе ў парку Жылібера павінен быў з’явіцца «джунглі парк». Работы па яго будаўніцтву пачаліся летам, але пасля абурэнняў гродзенцаў заліванне падмурка спынілі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…