Плануецца, што працы па стварэнні “ніндзя-парку” пачнуцца ў 2019 годзе, а летам ён пачне функцыянаваць. На аўкцыёне гарадскія ўлады прадалі ўчастак зямлі пад забаўляльную пляцоўку за 12 000 рублёў.

Папярэдне пляцоўка памерам 85 кв.м. пад “ніндзя-парк” размесціцца каля сцэны парку.

На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба паміж удзельнікамі. У выніку перамог адзін з гродзенскіх інвестараў Дзмітрый Іванавіч. Ад заўчасных каментароў ён адмовіўся і паведаміў, што многія пытанні па “ніндзя-парку” яшчэ трэба ўдакладніць з гарвыканкамам.

Ніндзя замест джунгляў?

Нагадаем, яшчэ у 2018 годзе ў парку Жылібера павінен быў з’явіцца “джунглі парк”. Работы па яго будаўніцтву пачаліся летам, але пасля абурэнняў гродзенцаў заліванне падмурка спынілі.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]