Гродзенскім слухачам прадставяць цыкл песень «Вянок», напісаны Уладзімірам Мулявіным да 100-годдзя Максіма Багдановіча. Дабрачынны канцэрт прысвячаецца 10-гадоваму юбілею Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Сродкі ад продажу квіткоў пойдуць для падтрымкі 87 сем’яў з цяжка і безнадзейна хворымі дзецьмі, якія знаходзяцца пад апекай дзіцячага хоспіса.
Прэм’ера «Вянка» прайшла на гастролях «Песняроў» у ЗША. У Беларусі праграма была ўпершыню выканана 9 снежня 1991 года, у дзень нараджэння паэта. Больш ніколі «Вянок» не выконваўся цалкам. Нотны матэрыял праграмы не захаваўся.
Аднавіць музычны «Вянок» і вярнуць яго гледачам удалося дзякуючы аматарскаму запісу адной з рэпетыцый. Яе зрабіў прыхільнік ансамбля Уладзімір Паздняк з Масквы. Некалькі гадоў таму магнітафонная стужка была адлічбаваная і перададзена аркестру імя Жыновіча. Аранжыроўшчык аркестра Аляксандр Крамко зрабіў для песень цыклу новыя апрацоўкі. У Мінску праграма адроджанага «Вянка» ідзе са снежня 2017 года.
«Зорка Венера», «Вераніка», «Лявонiха», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» — усе 15 песень Уладзіміра Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча зараз прагучаць і на радзіме паэта ў Гродне.
У праграме будуць удзельнічаць экс-саліст гуртоў «Лявоны» і «Песняры» Ян Жэнчак, салісты групы «Спадчына» Вячаслаў Ісачанка (вакал), Андрэй Шчыткавец (бас-гітара) і Сяргей Шкурдзэ (ударныя), саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя. І. Жыновіча Андрэй Коласаў, вакальны гурт «Дыямант» у складзе Наталлі Шасцярэнь, Таццяны Лаўрэнцьевай і Уладзіслава Данілавіча.
Дабрачынны канцэрт пройдзе ў зале Каледжа мастацтваў, па адрасе БЛК, 33. Пачатак праграмы ў 19.00. Кожны глядач атрымае падарунак, зроблены рукамі дзяцей, бацькоў і валанцёраў хоспіса.
Білеты можна набыць на kvitki.by, а таксама ў касе Філармоніі
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…