Пра гэта паведаміў Гродзенскай БХМД міністр фінансаў. Дзяржава таксама інвестуе ў будаўніцтва анкалагічнага цэнтра ў Гродне, піша interfax.by.

“У Гродне ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства будзе ажыццяўляцца будаўніцтва анкалагічнага цэнтра. На нядаўнім штогадовым сходзе Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду адбылася сустрэча з патэнцыйным інвестарам – Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, які пацвердзіў сваю зацікаўленасць ва ўкладанні сродкаў”, – сказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на сустрэчы з калектывам Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Па словах Ермаловіча, дзяржава ўнясе сваю лепту ў будаўніцтва анкацэнтра на прынцыпах роўнадолевага ўдзелу інвестараў. Міністэрства фінансаў будзе суправаджаць праект на ўсіх этапах.

Як паведамлялася, будаўніцтва анкалагічнага цэнтра ў Гродне плануецца пачаць у 2019 годзе.

 

У Гродне з’явіцца анкадыспансер: гараджанам прапануюць выказаць сваё меркаванне