У кастрычніку ААТ «Шклозавод «Нёман» запусціў у вытворчасць крыштальныя шахматы. Як распавёў журналісту «Лідскай газеты» галоўны мастак прадпрыемства Сяргей Шэцік, шахматныя фігуры на заводзе адзін час ужо вырабляліся, аднак гэта была ручная праца.

Выраб шахмат запушчаны ў вытворчасць у цэху крышталя. Намеснік галоўнага інжынера па шкляной вытворчасці Сяргей Ігнатчык паведаміў, што робіцца два варыянты крыштальных шахмат: адзін бескаляровы, а другі - з каляровага крышталя. Першая вытворчая партыя будзе налічваць па 50 набораў кожнага з іх.

Тавар будзе пастаўляцца ў фірмовыя крамы прадпрыемства. Таксама набыць шахматы можна будзе, звярнуўшыся ў само акцыянернае таварыства.

На шклозаводзе "Нёман" пачалі выпускаць крыштальныя шахматы На шклозаводзе "Нёман" пачалі выпускаць крыштальныя шахматы