Гэта пілотны праект з Белпоштай, які прадугледжвае дастаўку беспілотнікамі паштовых адпраўленняў, піша «Гродзенская праўда».

«Наша мэта — стварыць камфортныя ўмовы для аператараў беспілотных сістэм для іх масавага прымянення. Мы зараз запусцілі пілотны праект сумесна з РУП „Белпошта“, які прадугледжвае дастаўку беспілотнікамі паштовых адпраўленняў. На гэтым праекце мы хочам абкатаць многія ідэі і тэхналогіі. За гэтым будучыня, і чым раней мы здымем любыя бар’еры для развіцця беспілотных лятальных апаратаў, тым больш канкрэтных пераваг мы атрымаем», — упэўнены Арцём Сікорскі, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый й.

У той жа час, адзначыў ён, плануецца ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў.