На вуліцы Пушкіна з 10 лістапада ў тэставым рэжыме запрацавала міні-кавярня фармату “вазьмі з сабой” пад назвай “blizkocoffee”. Невялікі кіёск выкананы ў форме кубачка для кававых напояў, у якіх іх прадаюць на вынас.

Тут прапаноўваюць стандартны набор гарачых напояў: эспрэса, амерыкана, латэ, капучына, флэт уайт, раф, у якія можна дадаць сіропы на выбар. Ёсць і гарбата.

Уладальнікі “кубка” ў бліжэйшы час адкрыюць у Гродне яшчэ некалькі падобных кропак. Таксама яны заявілі, што плануюць стаць першай кававай франшызай у Гродне пад назвай “blizkocoffee”.

Фотафакт: у Гродне з'явілася кавярня "blizkocoffee" - яна выглядае як вялікі кубак