У сувязі з пракладкай камунікацый да мікрараёна Грандзічы 10 і 11 лістапада зменяцца маршруты транспарта.

З 8.00 10 лістапада да 20.00 11 лістапада: будзе часова забаронены рух транспарта па вул. Белыя Росы ў раёне жылога дома № 55, паведамляе «Гродзенская праўда».

[irp posts="89 382″ name="Улица Саяпина и Курловича появится в новом микрорайоне Грандичи"]

Зменяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў:

маршрут № 5 «Лапенкі - Райсельгастэхніка» зменіцца на маршрут № 5 «Забалаць — Райсельгастэхніка» і будзе курсаваць: Забалаць — вул. Асфальтавая — вул. Дзяржынскага — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: Райсельгастэхніка — вул. Белыя Росы (без зменаў), далей: вул. Дзяржынскага — вул. Асфальтавая — Забалаць;

№ 24 «Забалаць — гарадскі клінічны шпіталь № 3» будзе курсаваць: Забалаць — вул. Асфальтавая — вул. Дзяржынскага — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа, далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№ 26 «Вуліца Маладая — Забалаць» будзе курсаваць: вул. Маладая — вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы — вул. Дзяржынскага — вул. Асфальтавая — Забалаць, назад у тым жа кірунку;

№ 59 «Забалаць — рынак «Паўднёвы» будзе курсаваць: Забалаць — вул. Асфальтавая — вул. Дзяржынскага — вул. Белыя Росы — вул. Таўлая — вул. Брыкеля, далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;

№ 18т «Альшанка — Забалаць» будзе курсаваць: Альшанка — вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы — вул. Дзяржынскага — вул. Асфальтавая — Забалаць, назад у тым жа кірунку.

[irp posts="81 482″ name="Учимся на ошибках. Как будет выглядеть новый микрорайон — Грандичи"]