Апазіцыйныя актывісты Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі ў цэнтр Гродна з плакатам «Долой самодержавие». Яны выбралі яго, бо гэта быў адзін з галоўных лозунгаў у 1917 годзе.
Актывісты планавалі выйсці на плошчу Леніна, дзе раніцай праходзіў мітынг, але зрабіць ім гэта не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі чакалі іх каля дома.
Толькі пасля заканчэння мітынгу актывістаў адпусцілі і тады яны выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам. Далей яны прайшліся па цэнтры горада. На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя і даставіла ў Ленінскі РАУС.
«Мы ж нічога не парушалі. Сёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца ў нас на дзяржаўным узроўні. Мы вырашылі выйсці з галоўным лозунгам тых дзён», — адзначыў Мікалай Салянік.
Дарэчы, лозунг «Долой самодержавие» прызнаны экстрэмісцкім у Расіі, але там не адзначаецца на дзяржаўным узроўні Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.