Глядзі прэтэндэнтаў на прэмію Ядкоўскага-2018: вынік будзе вядомы ўжо 7 лістапада

Узнагароду заснавалі ў 2012 годзе дзеля ўшанавання і падтрымкі дзейнасці, якая паспрыяла папулярызацыі гродзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна. Яе ўручаюць раз у год.

У розны час прэмію атрымлівалі Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк. Сёлета былі чатыры кандыдаты на Узнагароду імя Юзафа Ядкоўскага.

— Мікола Волкаў — мінскі даследчык гісторыі замкаў, які актыўна ўдзельнічае ў вывучэнні гісторыі Старога Замка і бароніць ягоную аўтэнтычнасць.

— Ігар Лапеха — гродзенскі краязнаўца, аўтар грандыёзнага макета Гродна, які размешчаны ў культурным цэнтры Гродна па вул. Тэльмана.

— Аляксандр Рыжы — гродзенскі выдавец шматлікіх краязнаўчых кніжак, які не першы раз намінуецца на ўзнагароду.

— Любоў Турмасава — спецыяліст па бібліятэчнай справе, краязнаўца, арганізатар многіх краязнаўчых мерапрыемстваў у Гродна.

Прагаласуй за аднаго з кандыдатаў, а 7 лістапада ўвечары даведаешся, ці твой выбар супаў з выбарам журы.

Гэтае галасаванне не вызначае пераможцу, а толькі збірае інфармацыю пра меркаванні чытачоў Hrodna.life.


Выбаршчыкі ўжо вызначыліся з лаўрэатам. Абвесцяць яго 7 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця. Тады ж адбудзецца прэзентацыя вынікаў міжнароднай гістарычнай канферэнцыі «Grodnae et orbi». Удзел возьмуць аўтары выніковага зборніка. «Гародняцэнтрызм» — добрая падстава паразважаць пра лёсы гарадской культуры гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

[irp posts="52 106″ name="Ігар Лапеха адкрые музей з макетамі гістарычных будынкаў Гродна, дзе экскурсіі будуць суправаджаць спецэфекты"]

[irp posts="41 757″ name=""Пасля зброі, наркотыкаў і прастытуцыі - самы прыбытковы бізнес". Гродзенскі кнігавыдавец пра друкарскую справу з мясцовым каларытам"]

Юзаф Ядкоўскі (20.12.1890, Гродна — 2.01.1950, Варшава), культурны і грамадскі дзеяч, заснавальнік і першы дырэктар гродзенскага музея гісторыі. Аўтар манаграфіі «Гародня» (1923) і шматлікіх артыкулаў па гісторыі горада. Сябра Таварыства прыхільнікаў горада Гродна (Towаrzystwo milosnikow m. Grodno) (1924), Камітэта адбудовы замка (Kuratorjum Zamkowy) (1928), рэдакцыйнага камітэта гістарычнай бібліятэкі Гродна (1929), камітэта Гродзенскага музея прыроды (1930), камітэта па пабудове заапарка (Komitet ogrodu przyrodniczego) (1930). Пры мясцовай настаўніцкай семінарыі праводзіў курсы экскурсаводаў па Гродна (kursy przewodników po Grodnie) (1933). Эксперт камісіі па ўдакладненні герба горада (1936). Па ініцыятыве Ядкоўскага праведзены археалагічныя даследаванні Старога Замка і пакладзены пачатак яго рэканструкцыі. Пасля вайны кіраўнік нумізматычнага кабінета ў Варшаўскім музеі (з 1945).

Падзяліцца
Меткі: асобы

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025