Кабан, які жыў на балконе ў 45-гадовага беспрацоўнага мінчука, пераехаў у Гродзенскую вобласць, распавёў CityDog.

Мужчына купіў сабе «сябра» на рынку. Праўда, суседзям чатырохтыднёвы в’етнамскі кабан не спадабаўся, яны паскардзіліся ў ЖЭС і мужчыну прыйшло прадпісанне пазбавіцца ад жывёлы. У іншым выпадку мужчыну пагражаў штраф да 30 базавых велічынь (735 рублёў). Ён выбраў пазбавіцца, і зараз у Мінску на аднаго сумнага чалавека больш.

Уладальнік кабана Юры расказаў, што яго перавезлі ў вёску Болцічы ў Гродзенскай вобласці, піша T*T.BY. Насамрэч, туды яго і куплялі, але спачатку свіння пасялілася на балконе аднушкі на праспекце Пушкіна ў Мінску.