Падапечныя Ігара Кавалевіча згулялі ў безгалевую нічыю з мінскім «Праменем» у матчы 26-га тура, які праходзіў у Гродне 27 кастрычніка.

На працягу ўсяго матчу супернікі паказвалі роўную гульню і нават у некаторых момантах маглі вызначыцца, але па выніку на гродзенскім поле ў гэты дзень нікому не наканавана было забіць — нулі на табло.

«Нёман»: «Прамень» — 0:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Была добрая баявая гульня, да самага канца трымала ў напрузе. Маглі выйграць як адны, так і іншыя. Не хапіла трошкі наперадзе крэатыўнага паса, ледзь танчэй згуляць у пэўных момантах, каб рэалізаваць іх. Супернік абараняўся дастаткова арганізавана і меў шанцы нейкія у контратаках, таму пагаджуся ў цэлым, што была баявая нічыя. Можна было выйграць, прайграць».

За чатыры туры да канца сезона гродзенцы размясціліся на 7-м месцы і маюць у сваім актыве 39 ачкоў.

Наступны матч «Нёман» правядзе 4 лістапада ў Барысаве дзе сустрэнецца з нязменным чэмпіёнам апошніх гадоў БАТЭ.
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем""Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"
"Нёман" губляе ачкі ў матчы з "Праменем"