Пасля сутыкнення 23 кастрычніка на дарозе «Мінск-Гродна» ў Іўеўскім раёне ў бальніцы знаходзяцца тры чалавекі, піша ДАІ Гродна.

Сур’ёзнае ДТЗ адбылося 23 кастрычніка каля 12:00 на М6 каля в. Залейкі ў Іўеўскім раёне.

На 141-м кіламетры трасы кіроўца «Опеля» абганяў некалькі машын. Завяршыць манеўр не паспеў. Легкавы аўтамабіль бокам занесла пад сустрэчны аўтацягнік «Вольва» і разгарнула. Кіроўцу «Опеля» і пасажыра, які сядзеў за ім, змясцілі ў хірургічнае аддзяленне, іх калегу, які ехаў ззаду з правага боку, — у рэанімацыйнае.


На М6 чарговая аварыя: легкавік лоб у лоб сутыкнуўся з фурай. Ёсць пацярпелыя