Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Гродна» паведаміў начальнік рэгіянальнай ДАІ Уладзімір Назарка, піша kraj.by.

«За ўсю гісторыю ў кіроўцы — 130 парушэнняў. За апошнія два гады — больш за 30. З іх 27 — парушэнне хуткаснага рэжыму», — распавёў Уладзімір Назарка

Ён таксама адзначыў, што кіроўцу за паўторнае перавышэнне хуткасці двойчы пазбаўлялі права кіравання транспартнымі сродкамі.

Нагадаем, 18 кастрычніка каля 19.40 46-гадовы жыхар Гродна, кіруючы маршруткай «Мерсэдэс Бенз», на 74-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна не ўлічыў дарожную абстаноўку і ўрэзаўся ў раздзяляльную бетонную агароджу. Двое пасажыраў загінулі. Кіроўца і 13 пасажыраў шпіталізаваны. У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт. 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек» КК Беларусі.


Маршрутка «Мінск-Гродна» заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў


У сувязі са значным ростам аўтааварый, у якіх людзі гінулі і атрымлівалі траўмы, з 24 і па 26 кастрычніка ДАІ ў мэтах прафілактыкі ДТЗ правядуць масіраваную адпрацоўку асноўных магістральных аўтадарог Гродзенскай вобласці.

Пад асаблівую ўвагу возьмуць перавышэнне хуткасці і парушэнняў правілаў абгону па М6, дзе ідуць дарожныя работы. Супрацоўнікі выкарыстаюць галосны і змешаны кантроль над выкананнем ПДР.