З 21 па 24 кастрычніка на пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне ў радыусе 100 метраў упалі два ліхтарныя слупы. У «Гарсвятле» кажуць, што ліхтарам дапамагаюць упасці людзі.

Калі ў першым выпадку, 21 кастрычніка, падзенне ліхтара звязана з магчымым вандалізмам, то 24 кастрычніка слуп зваліўся па няўважлівасці кіроўцы грузавога аўтамабіля.

Супрацоўнікі «Гарсвятла» часта выязджаюць да паваленых слупоў у горадзе і мяняюць іх. На прадпрыемстве расказалі Hrodna.life, што слупы самі не падаюць: яны заўсёды аказваюцца на зямлі ў выніку чалавечага фактару або ДТЗ.