Навіны

«Гроб на колёсиках» прынёс гродзенскаму барду перамогу на «Віцебскім лістападзе»

Гродзенскі паэт і музыка Павел Салаўёў стаў лаўрэатам XXXII Адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальнага мастацтва «Віцебскі лістапад», што адбыўся 20 кастрычніка. Павел атрымаў першае месца сярод паэтаў у намінацыі «Гумар» і другое — у паэзіі на вольную тэматыку. У Гродне Паўла Салаўёва ведаюць як сябра Клуба арганізаваных бардаў, аднаго з арганізатараў фестывалю «Зялёны Гран-пры» і аўтара праекта «Музыка гродзенскіх вуліц».

У сёлетнім фестывалі разам з прадстаўнікамі Беларусі ўдзельнічалі аўтары з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Расіі. Гала-канцэрт фестывалю праходзіў у канцэртнай залі «Віцебск». «Гэта тысячнік, усё па-даросламу», — дзеліцца ўражаннямі Павел. Тым не менш, вольных месцаў у залі не засталося. «Людзей было шмат. Мяне гэта здзіўляе, але мабыць Віцебск у гэтым плане горад асаблівы. Тут людзі ходзяць слухаць паэзію, нават калі па білетах».

Пераможным стаў верш Паўла «Гроб на колёсиках». У яго аснове — гарадскі фальклор, добра знаёмая ўсім з дзіцячых гадоў страшылка.

Будь ты учителем, дворником, лётчиком —
Голос услышишь во мгле:
Девочка-девочка, гроб на колёсиках
Едет по нашей земле!

Срэбра ў паэзіі на вольную тэму прынёс верш «Яшчэ адна гарадская карцінка».

Павел піша і выконвае вершы каля 10 гадоў. З яго словаў, шлях у паэзію і пачаўся з жонкі Таццяны. «Сам хадзіў на „Зялёнку“ толькі як глядач. А Таццяна ў першы год свайго ўдзелу ў фестывалі стала лаўрэаткай. На наступны год я таксама прадставіў свае вершы і атрымаў дыплом».

Толькі за апошні года агульны багаж творчай пары, акрамя «Віцебскага лiстапада», папоўнілі перамогі на фестывалях «Інтэрэальнасць» у Кіеве, «Славянская ліра» ў Мінску, «Музыка сэрцаў» у Наваградку і «Сонечны» ў Кобрыне.

Таксама сёлета Павел паспрабаваў сябе як перакладчык. У праекце «Homo homini» Таццяна выконвала верш чэшскага барда Яраміра Нагавіцы «Прошласць» у перакладзе Паўла на беларускую.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025