Хор святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева наведаў 20 кастрычніка ўрочышча Курапаты — месца пахавання ахвяр сталінскага тэрору. Святары ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых і правялі памінальную літыю, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

У першай палове дня хор удзельнічаў у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Державный глас».

Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі - прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. У актыве хору — першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў у польскай Гайнаўцы (2012).