Падапечныя Ігара Кавалевіча прайграюць другі матч да шэрагу. 20 кастрычніка «Нёман» мінімальна саступіў у Салігорску мясцоваму «Шахцёру». Адзіны мяч у матчы забіў Кавалёў на 21-й хвіліне.

У матчы абедзве каманды маглі вызначыцца па некалькі разоў, але трэба аддаць належнае галкіперам, якія надзейна стаялі ў варотах. Толькі аднойчы на ​​21-й хвіліне Курганскі не змог выратаваць сваю каманду, пасля дакладнага ўдару Кавалёва. Футбаліст «Шахцёра» каля штрафной гродзенцаў атрымаў мяч і пры дапамозе фінта прыбраў Абуну, а пасля добрым ударам прабіў у далёкі кут.

«Шахцёр» — «Нёман» — 1:0

Пасля паразы ў Салігорску «Нёман» працягвае займаць сёмы радок у турнірнай табліцы і мае ў актыве 38 ачкоў. 27 кастрычніка «Нёман» правядзе матч Гродне і будзе прымаць «Прамень».