У 7.30 раніцы 21 кастрычніка на прыпынку каля аўтавакзала на праспекце Касманаўтаў гарэў маршрутны мікрааўтобус, паведамляе AUTOGRODNO.BY. Узгаранне адбылося падчас руху на пад’ездзе да вакзала. Полымя з’явілася з маторнага адсека.

У салоне ў гэты час знаходзіўся толькі кіроўца. Ён паспеў пакінуць мікрааўтобус і спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Пасля на дапамогу прыехалі ратавальнікі МНС.

На фоне гэтага інцыдэнта нагадаем, што 20 кастрычніка маршрутка Мінск-Гродна трапіла ў сур’ёзную аварыю на трасе М6. Двое пасажыраў загінулі.


«Водитель говорил, что нагонит время на трассе». Спасшийся пассажир — о смертельном ДТП с маршруткой Минск-Гродно