Хор святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева наведаў 20 кастрычніка ўрочышча Курапаты – месца пахавання ахвяр сталінскага тэрору. Святары ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых і правялі памінальную літыю, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
У першай палове дня хор удзельнічаў у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Державный глас».
Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі – прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. У актыве хору – першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў у польскай Гайнаўцы (2012).


