У Беларусі да 100-годздзя камсамолу на кожным аб’екце, пабудаваным з удзелам моладзі, з’явіцца памятная шыльда, паведаміў сёння журналістам першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк, перадае БЕЛТА.
Колькі такіх аб’ектаў па ўсёй Беларусі — не ўдакладняецца. А мы узгадваем, якія шыльды грамадскасць прасіла павесіць, але яны так і не з’явіліся.
1. Шыльда, прысвечаная паўстанню 1863−64 гадоў
Амаль 25 гадоў таму Гродзенскі гарвыканкам зацвердзіў размяшчэнне ў горадзе дзвюх мемарыяльных шыльдаў, прысвечаных паўстанню 1863−64 гадоў. Адну з іх павесілі на чыгуначным вакзале, а пра другую — на вуліцы Савецкай, 7 — забыліся.
2. Шыльда ў гонар пісьменніка Аляксея Карпюка
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гродна выступілі з чарговай ініцыятывай па ўшанаванні памяці вядомага гродзенскага пісьменніка Аляксея Карпюка. Калі мясцовыя ўлады не жадаюць надаваць імя Аляксея Карпюка гарадской вуліцы, дык хаця б варта было павесіць мемарыяльную шыльду на доме, дзе жыў пісьменнік, лічыць прафесар ГрДУ Аляксей Пяткевіч.
Раней грамадскія актывісты прапаноўвалі перайменаваць вуліцу Максіма Горкага ў вуліцу Аляксея Карпюка, у тым ліку ўсталяваць мемарыяльную шыльду на доме, дзе жыў пісьменнік. Але гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымку мясцовых уладаў.
3. Шыльда ў гонар стагоддзя БНР
У Гродне шыльда не з’явіцца, пакуль не з’явіцца аналагічная шыльда ў <Мінску. Яшчэ ў сакавіку кіраўніцтва Мінгарвыканкаму дазволіла ўсталяваць мэмарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта тут 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць БНР.
Паводле чыноўнікаў Мінгарвыканкаму, павесіць дошку перашкаджае «шэраг зваротаў ад грамадзянаў», а «пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння па ўстаноўцы на разглядзе».
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…