Гродзенскім бізнесменам патрэбны веды пра інтэрнэт-маркетынг і прасоўванне бізнесу. Сяргей Вялічка, кіраўнік «Першай маркетынгавай кухні AVO» адчувае гэта па запытах кліентаў і калегаў.Таму і прапанаваў ахвотным да новых ведаў аб’яднацца ў бізнес-клуб. А далей — прайсці навучальны курс па маркетынгу. Першая сустрэча клуба «без гальштукаў» прайшла ў Гродне 3 кастрычніка. За кавай і гульнёй бізнесмены знаёміліся і расказвалі пра чаканні і надзённыя запыты.

Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу, даведаліся удзельнікі першай сустрэчы бізнес-клуба AVO

[irp posts="83 755″ name="SMM, CRM і прасоўванне ў інтэрнэце: Маркетынгавая кухня Эйво" пачынае навучальны курс"]

«Культ асобы — 2.0» і як з гэтым жыць

Святлана Галафаст, дызайнерка інтэр'ераў і гаспадыня студыі «Белая варона» расказала, што зараз патрабаванні кліентаў моцна змяніліся. «Добра рабіць сваю справу — гэта толькі палова справы. Разам з сацыяльнымі сеткамі да нас прыйшоў новы „культ асобы“. Кліенты хочуць ведаць пра цябе як пра чалавека».

Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу, даведаліся удзельнікі першай сустрэчы бізнес-клуба AVO

Тое, наколькі прафесіянал вядомы і прасунуты ў свеце інтэрнэту ўплывае нават на кошт замоваў, заўважае Святлана. «Кліенты хочуць плаціць не за «проста працу», а за «працу ад вядомай ў сеціве асобы». «Зараз гэта модна. Таму — важна дзе ты бываеш, што з сябе ўяўляеш і што пра гэта пішуць у інтэрнэце».

Вучыцца, каб паспяваць за зменамі

Віталь Мацута, кіраўнік турыстычнага агенцтва «Калумбустур» бачыць адразу дзве нагоды удзелу ў бізнес-клубе: «нудна ўвесь час сядзець у офісе і няма мяжы новым ведам». «Зараз вельмі хутка развіваюцца тэхналогіі, усё навокал змяняецца. Трэба добра пастарацца, каб за гэтым паспяваць».

Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу, даведаліся удзельнікі першай сустрэчы бізнес-клуба AVO

Карыснай, яго меркаваннем можа быць любая інфармацыя, каторая дапаможа палепшыць бізнес. Нават калі для ўласнай справы нейкія «фішкі» не дапасуюцца, то веды пра іх патрэбны, каб улічыць інтарэсы бізнес-партнёраў і кліентаў.

Меркаваннем Віктара Палёнага, кіраўніка кампаніі «Светопрозрачные кровли», пытанні інтэрнэт-маркетынгу сёння актуальныя для бізнесменаў. «Мы асвойваем маркетынг і продаж у інтэрнэце. Я тут, каб зразумець гэтыя тэхналогіі і разбірацца, як яны працуюць.»

Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу, даведаліся удзельнікі першай сустрэчы бізнес-клуба AVO

Знайсці партнёраў і працаваць разам

Як высветлілася, сябры новага клуба могуць не толькі вучыцца разам, але і знайсці партнёраў, што могуць дапамагчы. Раман Мілюшкевіч з кампаніі Techvice LLC займаецца ІТ-распрацоўкай і стварэннем чат-ботаў. «Аўдыторыя сканструяваных у нас чат-ботаў ужо перавышае 150 тысяч чалавек і мае тэндэнцыі да росту».

Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу, даведаліся удзельнікі першай сустрэчы бізнес-клуба AVO

Зацікаўленасць у бізнес-клубе ён тлумачыць магчымасцямі супрацы. «Мы не проста праграмуем. Мы вырашаем задачы замоўцаў. Таму хачу зразумець, якія існуюць праблемы. Іх вырашэнне стане прыкладам для новых кліентаў».

Самае важнае - за кавай і ў гульні

Лепш пазнаёміцца паміж сабой быў шанец на кава-паўзах і падчас інтэлектуальнай гульні. У нефармальных абставінах чалавек робіцца больш адкрытым і дзелавыя кантакты наладжваюцца прасцей. Мяркуючы па актыўнасці удзельнікаў сустрэчы, новыя сумесныя праекты не прымусяць доўга сябе чакаць.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life