SMM, CRM і прасоўванне ў інтэрнэце: Маркетынгавая кухня “Эйво” пачынае навучальны курс

Першая маркетынгавая кухня “Эйво” запрашае прадстаўнікоў гродзенскага бізнесу на курсы інтэрнэт-прасоўвання, SMM-стратэгіі і выкарыстання CRM. Ад 17 верасня можна запісацца на курсы AVO-school. Пачатак заняткаў – 10 кастрычніка. Выкладчык і шэф-кухар навучальнага курса – дырэктар маркетынгавай кухні Сяргей Вялічка.

Каму будзе цікава

Прадстаўнікам сярэдняга і малога бізнеса – кіраўнікам, менеджарам, маркетолагам, якія хочуць ведаць анлайн-тэхналогіі і тэставаць іх на практыцы. На працягу трэнінгаў вас навучаць камунікаваць з падрадчыкамі – вэб-студыямі і агенцтвамі: дакладна фармуляваць задачы і атрымліваць прыбытак.

Змест курса

Вас чакае 8 заняткаў у 4 блоках: прасоўванне, сайты, SMM і CRM. Даведайцеся, што такое экасайты, метрыкі і безграшовы маркетынг, як ператварыць фаловераў у пакупнікоў і пакінуць Excel у мінулым, што рабіць з факапамі і іншыя бізнес-сакрэты.

Што атрымаеце:

  • агляд інструментаў анлайн-прасоўвання і укараненне іх у бізнес-працэс;
  • 16 акадэмічных гадзін канцэнтраванага вопыту ў інтэрнэт-маркетынгу;
  • амаль 1000 хвілін карыснага дыялогу з аднадумцамі;
  • 8 прэзентацый на пошту – шпаргалкі на кожны дзень;
  • разуменне прынцыпаў узаемадзеяння з выканаўцамі.

 

Пачатак курсаў – ужо 25 верасня. Паспейце зарэгістравацца са зніжкай 30% .

 

Першая маркетынгавая кухня “Эйво”
+375(29) 286-286-8

Гродна, вул. Акадэмічная, 17, пам.1, 2

avo.by

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: