Кампанія «Энерга-Оіл» мае намер да канца наступнага года стварыць у Беларусі вялікую гандлёвую сетку па продажы цыгарэт. Яна будзе ўключаць каля 2500 павільёнаў і шапікаў. Раней фірма, падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну, ўзяла ў арэнду кіёскі «Тытунь», якія належалі Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», піша «Вячэрні Гродна».
Як стала вядома, «Энергп-Оіл» створыць адзіную недзяржаўную сетку па продажы тытунёвых вырабаў. Яна будзе прадстаўляць як добра знаёмыя гродзенцам кіёскі, так і павільёны і нават крамы. Да канца 2018 года ў распараджэнні кампаніі будзе амаль тысяча зямельных участкаў ва ўсіх абласцях, каля 190 з якіх будуць знаходзіцца ў Мінску. Да канца 2019 года іх колькасць павінна вырасці прыкладна да 2500, у тым ліку амаль 500 у сталіцы.
Участкі выдзеляць без правядзення аўкцыёнаў. Іх памеры і месцы вызначыць інвестар па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі. У кіёсках, крамах, павільёнах і неізаляваныя кропках будуць прадаваць у асноўным тытунёвыя вырабы (не менш за 80% тавару).
Нагадаем, у чэрвені гэтага года сайт Newgrodno паведаміў, што ўсе кіёскі «Тытунь», якія з 2014 года ўсталёўвала ў Гродне і вобласці гродзенская табачная фабрыка, арандуюцца іншай фірмай — «Энерга-Оіл». Дарэчы, на кастрычнік 2017 года ў цэлым дзейнічала 585 гандлёва-модульных кропак. Гэтым летам на некаторых прыпынках у Гродне з’явіліся шапікі «Табакерка».
Аднак супрацоўніцтва ГТФ «Нёман» і «Энерга-Оіл» не сканчаецца. Па словах віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, «Энерга-Оіл» павялічыць магутнасці фабрыкі. Так, у дадатак да дзеючых лініяў будзе закуплена яшчэ дзве лініі па выпуску цыгарэт. Кошт кожнай — 10 млн долараў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…