Батарэі жылых дамоў у Гродне ўжо сёння пачнуць грэць. Распараджэнне аб уключэнні ацяплення ў жылфондзе падпісаў 3 кастрычніка мэр Мечыслаў Гой, піша «Вячэрні Гродна».

Як распавёў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Хоменя, ацяпленне вырашана перавесці ў рэжым прапальвання. Нагадаем, з 1 кастрычніка ацяпленне было ўключана ў дзіцячых садках і бальніцах.