Гродзенка Наталля Шыла атрымала ўзнагароду за самую прыгожую ілюстрацыю на конкурсе «Новая дзіцячая кніга». Вынікі IX сезона штогадовага конкурсу падвялі ў Маскве 27 верасня.

Наталля атрымала ўзнагароду за дызайн кнігі Юліі Бараноўскай «Драконы планеты Ус».

«Наогул, гэты конкурс для пісьменнікаў. Але ў гэтым годзе арганізатары дадалі новы жанр для дызайнераў, — распавядае Наталля Шыла. — Трэба было зрабіць не толькі ілюстрацыю, але і макет з тэкстам. Зрабілі, даслалі і перамаглі. Для мяне гэта добры старт у гэтай сферы, а таксама штуршок заняцца ілюстрацыяй прафесійна. Перамога таксама дае магчымасць зрабіць ілюстрацыю для якой-небудзь новай кнігі».

Кніга «Драконы планеты Ус» была прыдумана спецыяльна на конкурс «Новая дзіцячая кніга» і мае толькі тры развароты і вокладку. Магчыма, у будучыні аўтары кнігу дапрацуюць і апублікуюць.

Што гэта за конкурс?

«Новая дзіцячая кніга» гэта найбуйнейшы расійскі конкурс у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры, заснаваны выдавецтвам «Росмэн» у 2009 годзе. Сёлета арганізатары выбіралі лепшае выданне для дзяцей ад 6 да 10 гадоў, лепшы твор у жанры «Фэнтазі. Містыка. Трылер» і самую прыгожую ілюстрацыю/дызайн кнігі.

Аўтары работ, якія занялі першыя месцы ў сваіх намінацыях, атрымліваюць галоўны прыз — кантракт з выдавецтвам на выданне рукапісаў або прапанову папрацаваць над макетам будучай кнігі.

У Маскве выбралі «Новую дзіцячую кнігу». Сярод пераможцаў аўтарка з Гродна
У Маскве выбралі «Новую дзіцячую кнігу». Сярод пераможцаў аўтарка з Гродна
У Маскве выбралі «Новую дзіцячую кнігу». Сярод пераможцаў аўтарка з Гродна
У Маскве выбралі «Новую дзіцячую кнігу». Сярод пераможцаў аўтарка з Гродна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life