Канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў Гродзенскай абласной філармоніі прайшоў увечары 2 кастрычніка на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна. Мерапрыемства было прымеркавана да адкрыцця 31-га творчага сезону «Музыка — тое, што нас аб’ядноўвае».

Канцэрт супаў і са святкаваннем міжнароднага дня музыкі, які адзначаўся 1 кастрычніка.

https://www.instagram.com/p/BocFNz_BDd_/?taken-by=raslkulevich

Аб планах на новы сезон распавёў мастацкі кіраўнік Гродзенскай філармоніі Віктар Сакалоўскі.

«Прафесіяналізм нашых артыстаў, а таксама жаданне паказваць свой талент і сваё мастацтва для людзей у гэтым сезоне не зменяцца. Не зменіцца і наш энтузіязм ды пошук новых канцэртных формаў для гледачоў. Зменіцца толькі рэпертуар. У новым сезоне мы абяцаем новыя праекты нашага аркестру. Акрамя таго, мы запросім гасцей у музычнае падарожжа па вядомых кінастужках і працягнем знаёміць гродзенцаў з класічнай музыкай».