5 кастрычніка ў Гродне пачынае працу партал 115.бел. Ён дапаможа вырашыць пытанні са сферы ЖКГ. Да яго ж падлучаны адзіны гродзенскі кантакт-цэнтр (тэлефон 115), які прымае звароты па ўсіх пытаннях, звязаных з працай камунальных службаў, перадае «Гродна Плюс».
На сайце, як і па адзіным нумары, можна будзе паведаміць аб той ці іншай праблеме. Спецыялісты накіруюць для яе выпраўлення адпаведныя службы і пракантралююць рашэнне праблемы.
Нагадаем, партал 115. бел гэтым летам зарабіў у Гродзенскай вобласці - у Бераставіцы, Ваўкавыску, Воранава, Зэльве, Ашмянах, Слоніме, Смаргоні і Шчучыне. А ў верасні партал пачаў працу ў Карэлічах, Дзятлава, Навагрудку, Мастах, Астраўцы, Свіслачы і Лідзе.
Першапачаткова партал «Мой горад» ствараўся для адпраўкі запытаў, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі Мінска. Партал пачаў функцыянаваць у лістападзе 2015 года, а з ліпеня 2017 года ім сталі карыстацца таксама жыхары Віцебска, цяперашняй вясной — Салігорска і Крычава. І вось у гэтым годзе актыўна падключаюцца гарады Гродзенскай вобласці.