У доме на вуліцы 1 Мая 2/1 у верасні 2018 года пачалі мяняць дах. Будаўнікі выявілі на адным з лістоў бляхі польскае кляймо з надпісам «cynkownie królewska huta Będzin». Расказваем, што яно абазначае.
У перыяд, калі Гродна знаходзіўся ў складзе Польшчы — 1919−1939 гады — многія дахі ў горадзе перакрывалі металічнымі лістамі з завода «Huta Będzin». Завод у горадзе Бэндзін у міжваенныя гады быў самым буйным вытворцам ліставога металу ў Польшчы, таму яго прадукцыя выкарыстоўвалася па ўсёй краіне. У Гродне ж сваёй якаснай вытворчасці не было.
Прадпрыемства ў Бэндзіне было заснавана ў 1890 годзе і праіснавала да 2009 года. Хаця завод ужо не існуе, яго металічныя лісты з кляймом можна знайсці на старых дамах у многіх гарадах Польшчы і суседніх краінах.
Трохпавярховы дом, дзе цяпер мяняюць дах, быў пабудаваны 1930 годзе. Вядомы як дом лекаркi-дантысткi Янiны Сыртаўт. Будынак — рэдкі тэхналагічны прыклад шматкватэрнага дома міжваеннага перыяду ў стылі канструктывізму. Дом перабудавалі у 1947 годзе, але, мабыць, дах не змянялі. У канцы 1940-х у доме жыў кампазітар, дырыжор і педагог Рыгор Шырма.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…