Гродзенскія футбалісты ўжо трэці матч запар перамагаюць. Гэтым разам у Гродне 1 кастрычніка падапечныя Ігара Кавалевіча ўзялі верх над «Гомелем» — 2:0.

У складзе «Нёмана» Цэслюкевіч на 31-й хвіліне адкрыў лік у матчы, а Рассадкін на 77-й хвіліне ўдарам галавой пасля навеса Савасьцьянава павялічыў перавагу «Нёмана».

«Нёман»: «Гомель — 2:0

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Добры супернік нам супрацьстаяў. Якасны футбол паказвае „Гомель“ у апошніх гульнях. У прынцыпе, што чакалі, то і атрымалася. Мы забілі гол, потым Рассадкін забіў прыгожы гол. Не ўсё ў нас атрымлівалася, ёсць і пытанні. Але мы разбярэмся і ўсё будзе добра. Што тычыцца замены ў першым тайме, Абуна вельмі няўдала адыграў, менавіта ў сувязі з гэтым і правялі яго замену. Рудзік доўга пераапранаўся, ён павінен быў выйсці яшчэ раней».

Пасля 23-х праведзеных матчаў «Нёман» дзеліць 5 і 6 месца з брэсцкім «Дынама», у каманд па 38 ачкоў. У паўднёўцаў ёсць яшчэ матч у запасе.

Наступны паядынак гродзенцы правядуць 7 кастрычніка ў Жодзіне, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Тарпеда».