Дадаць навіну
Аўторак, 16 кастрычніка 2018, 20:48

На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай

У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка.

«Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталь Зезюлевіч. – Там у нямецкім сцягу была разабраная двуствольная паляўнічая стрэльба, малакаліберны пісталет, так званы «Монтэ-Крыста», і 125 патронаў рознага калібру да ружжа і пісталета”.

Заходку адправілі на экспертызу ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.

Дзіўна, што раней не знайшлі

Дом, дзе была знойдзена зброя, быў пабудаваны ў 1930 годзе галоўным бухгалтарам тытунёвай фабрыкі Маславым. У пасляваенныя гады ў дом сталі засяляць працоўных горада.

Як зброя разам са сцягам магла апынуцца на гарышчы дома, сённяшнія жыхары могуць толькі здагадвацца. Старажыл – 52-гадовы Валерый Гельман. Яго сям’я пераехала сюды ў 1946 годзе.

“Мы жывем пад самым дахам і пра знаходку нам ніхто нават не паведаміў. А калі даведаліся, што там нешта знайшлі, то гэта для нас стала вялікай нечаканасцю, – распавядае Валерый. – У пасляваенныя гады ў доме жылі практычна адны хлапчукі, таму дзіўна, што ніхто гэтага раней не знайшоў. Можа таму што на дах было праблемна патрапіць? Памятаю, яго  ў нас мянялі ў 70-х гадах і ніхто тады нічога не знаходзіў“.

Дарэчы, пры рамонце даху, будаўнікі праваліліся да Валерыя ў туалет. Арганізацыя, якая выконвае рамонт, абяцала ліквідаваць праблему са столлю ў бліжэйшы час.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: