Hrodna.life працягвае футбольны «піца-таталізатар». Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцаў для нашых чытачоў!

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Не забудзьце аўтарызавацца праз сацыяльныя сеткі або пакінуць email, каб мы маглі вас знайсці. Цалкам ананімныя каментарыі не змогуць удзельнічаць у конкурсе!

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «Гарадзея» — «Нёман» 24 верасня і выйграй піцу

Адзін удзельнік можа пакінуць толькі адзін каментарый! Каментарыі з розных акаўнтаў таго самага чалавека будуць выдаляцца!

Вы ўгадалі вынік, але не былі першым? Для актыўных удзельнікаў, якія часта будуць блізкія да перамогі, рэдакцыя падрыхтуе суцяшальныя прызы.


У дваццаць трэцім туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» прымае ў сябе «Гомель» — матч пачнецца 1 кастрычніка ў 18.30. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз.