У суботу, 29 верасня падапечныя Сяргея Пушкова на сваім лёдзе абыгралі «Металург». Двух шайбаў у большасці гродзенцам хапіла для мінімальнай перамогі над супернікам

«Нёман» — «Металург» 2:1 (1:0, 1:1, 0:0)

галы:
03:49 1:0 — С.Маляўка (Коршунаў, А. Маляўка, — бол.)
23.42 1:1 — Савасцьянаў (Ягораў, Самохін)
30:25 2:1 — Пятроў (Рэмезаў, Кіслы, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Гульня была баявая, на сустрэчных курсах. Спадабалася тое, што мы сёння перад гульнёй планавалі згуляць дысцыплінавана — усё так і атрымалася, акрамя гэтых выдаленняў ў першым перыядзе. Яны прымусілі нас пахвалявацца ў абароне, але мы выдатна згулялі, выстаялі, не далі забіць. Вядома, парадавала, што змаглі рэалізаваць большасць і наогул, цярпелі і працавалі ў тых момантах, калі гэта трэба было. Нам вельмі патрэбна была гэтая перамога. Мы выдатна разумелі і казалі пра тое, што пасля двух паражэнняў дома, накладваецца пэўны псіхалагічны адбітак, а значыць, нам патрэбна была гэтая перамога. Мы рады, што так яно і атрымалася.

Пасля дзевяці праведзеных гульняў «Нёман» займае чацвёрты радок у сваёй групе і мае 15 ачкоў. У «Гомеля» — 23, «Шахцёра» — 24, «Юнацтва» — 27.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Маладзечне 2 кастрычніка і сустрэнецца там з мясцовым «Дынама».