Малаэтажные жылыя комплексы могуць з’явіцца ў мікрараёнах Баранавічы, Зарыца і Забалаць. Яны сфарміруюць сучаснае аблічча прыватнай забудовы, перадае «Гродзенская праўда». Папярэдне абраная і тэрыторыя забудовы па кірунку магістральных дарог на Аўгустоўскі канал, Літву і ў бок Парэчча.

На працоўнай нарадзе ў гарвыканкаме разгледжаныя варыянты такой забудовы, праекты падобных катэджных дамоў, асвоеныя вядучымі будаўнічымі прадпрыемствамі рэспублікі. У прыватнасці, ААТ «Гроднажылбуд», узвёў падобны малаэтажных жылы комплекс у мікрараёне Ласосна-4.


Рэпартаж з пасёлка каркасных дамоў у Ласосна, дзе гатовы катэдж каштуе 58 тысяч даляраў па курсе

На дарозе танкі, транспарту няма, вуліцы без святла. Жыхары «элітнага» раёна Ласосна-4 папрасілі дапамогі ў Матолькі

БМП «узялі ў палон» мікрараён катэджаў у Гродне. Як церпяць ад вайсковай тэхнікі


Прадпрыемства мае ўласную лінію каркасна-шчытавых драўляных дамакамплектаў, а таксама вопыт будаўніцтва дамоў і блокхаузаў. На мантаж звычайна сыходзіць ўсяго адзін месяц. Дарэчы, у праекце новых забудоў прадугледжана і падвядзенне інжынерных сетак.

Гатовыя хаты разглядаюць для засялення для шматдзетных сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама могуць быць прададзеныя з аўкцыёну.