Прэм’еру нідзерландскага фільма на беларускай мове пакажуць у кінатэатрах «Космас», «Кастрычнік» і Моладзевым цэнтры «Гродна», паведамляе kinogrodno.by. Паказы кінастужкі пройдуць ў межах праекта «Беларускія ўікенды». Пераклад фільма выканала кампанія «Кінаконг» з падтрымкай кампаніі velcom.

«Шырокі пракат фільма па ўсёй краіне — адна з самых значных падзей ў гісторыі праекта „Беларускія ўікэнды“. Мы рады, што ў гледачоў па ўсёй краіне будзе магчымасць паглядзець кіно на беларускай мове», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

"Мой сябар жырафа": "Беларускія ўікенды" завітаюць у Гродна з новым фільмам

«Мы падыходзім да кожнага фільма індывідуальна, стараемся максімальна дакладна перадаць гледачу яго настрой.

„Мой сябар жырафа“ — гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя пра сяброўства для ўсёй сям'і, лепшы фільм для паказу 1 верасня. У маляванках дзеці змогуць захаваць яскравыя ўспаміны пра фільм, яго знаходлівых герояў, пра бесклапотныя летнія дні. Думаю, пачатак навучальнага года з вясёлай гісторыяй на беларускай мове стане для дзяцей і іх бацькоў адным з самых цёплых сямейных успамінаў.

Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія гэтак жа, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас», — падзяліўся кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

"Мой сябар жырафа": "Беларускія ўікенды" завітаюць у Гродна з новым фільмам

Фільм «Мой сябар жырафа», зняты паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт, распавядае гісторыю моцнага сяброўства звычайнага хлопчыка з гаворачым жырафам па імені Раф. Яны нарадзіліся ў адзін дзень, раслі разам і сталі найлепшымі сябрамі. Прыходзіць час ісці ў першы клас і высвятляецца, што ў школу пойдзе толькі Дзікечэ. Бо Раф — жырафа і дарослыя лічаць, што ён ужо ведае ўсё, што трэба жырафе. Але сябры не здаюцца і прыдумляюць, як трапіць у школку разам!

"Мой сябар жырафа": "Беларускія ўікенды" завітаюць у Гродна з новым фільмам

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі бяруць удзел у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» і «Падымаецца вецер». Цяпер калекцыю папоўніць і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа». Гэта трэцяя па ліку стужка, якую, як і «Маленькі прынц» і «Шторм», пакажуць не толькі ў Мінску, але і ў іншых буйных гарадах краіны.