Нацыянальны Банк аптымізуе структуру і функцыі, таму збіраецца адмовіцца ад трох вялікіх будынкаў у абласных цэнтрах – Магілёве, Віцебску і Гродне. Нацбанк прапануе іншым банкам звярнуць увагу на гэтыя аб’екты. Праз нейкі час вызначыцца рыначны кошт будынкаў.
У Гродне Нацбанк прапануе набыць будынак па вуліцы Карбышава №17 – гэта помнік архітэктуры і самы вялікі будынак грамадскага прызначэння, узведзены ў нашым горадзе ў міжваенныя часы як павятовае аддзяленне Польскага Банка ў Гродне. Пры чым не толькі самы вялікі (амаль 3000 квадратных метраў), але і найлепш захаваны.
Аўтарам будынка быў інжынер-архітэктар Ян Клімашэўскі, які выйграў конкурс на будову банка з арыгінальным праектам, які, наколькі нам вядома, ніколі больш не быў рэалізаваны. Будова банка пачалася 10 верасня 1930 г. а цалкам прынялі будынак у чэрвені 1933 г. Узвядзеннем займаліся фірмы – Ю.Гумоўскі і В.Максімовіч з Вільні, В.Бялькевіч з Варшавы. Інсталяцыяй абсталявання ў будынку займаліся фірмы: “Палессе” з Пётркова (цэнтральнае ацяпленне), “Інсталятар” з Варшавы (вадаправод і каналізацыя), інжынер Скудра (электрычнасць), Готшалк (стальныя дзверы для сейфаў). Абсталяванне ўнутры будынка было запраектавана фірмай Хехліньскага з Быдгошчы, а зроблена яно было фірмай Швахулы з Варшавы.

Чатырохпавярховы пастаўлены на высокі гранітны падмурак будынак стаў сапраўдным канструктывістычным аздабленнем горада. Знутры будынак быў шыкоўна аздоблены: мармур, бронза, сталярка – усё гэта рабіла і робіць уражанне на тых, каму там давялося пабываць.
У будынку заўсёды размяшчаліся банкаўскія ўстановы, толькі грошы, якія захоўваліся за магутнымі стальнымі дзвярыма сховішчаў, мелі гербы розных дзяржаваў. Паводле стану на 1958 г. у будынку знаходзіліся абласная кантора Дзяржбанка, гарадское ўпраўленне банка, абласная кантора Прамысловага банка, абласная кантора Сельскагаспадарчага банка.

Як уласнасць Нацыянальнага банка будынак быў добра захаваны, хаця трапіць унутр яго было няпроста. Цяпер, у лічбавую эпоху, такія будынкі аказаліся незапатрабаванымі. Ёсць сумнівы, што нейкі іншы беларускі банк возьме ў свае рукі такі вялікі аб’ект нерухомасці ў абласным цэнтры. Так што, магчыма, будынак з часам вымушаны будзе ўпершыню за 90 гадоў свайго існавання змяніць сваё функцыянальнае прызначэнне. Добра было б, каб унутр будынка быў большы доступ гараджан і гасцей горада.
Сетка сварная нашла широкое применение во многих отраслях. ее можно использовать в строительстве, а также в хозяйстве. Заказать сетку по приемлемой стоимости можно по ссылке. Высокое качество, отличная цена.



