У новым мікрараёне Каўбасіно ўзвядуць два гандлёвыя цэнтра. Будаваць іх будзе ААТ «Гроднажылбуд». Ужо вызначаны пляцоўкі пад будучыя аб’екты, распавёў “Вячэрняму Гродна” кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі.

– Каўбасіно – гэта ўезд у горад, таму мы зацікаўленыя, каб мікрараён быў прыгожым. У перспектыве поле перад мікрараёнам забудуюць шматпавярховікамі. Будзе развівацца кансервавы завод, які перайшоў «Беллакту», а разам з ім і транспартная інфраструктура, – дадаў кіраўнік адміністрацыі.

Яшчэ тры крамы з памяшканнямі грамадскага, сацыяльна-гарантаванага і бытавога абслугоўвання з’явяцца у 2019 годзе ў Паўднёвым-2, два гандлёвых аб’екта – у Паўднёвым-5, яшчэ адзін – у Вішняўцы-4. У 2020 годзе пад гандлёва-адміністрацыйныя аб’екты рэканструююць будынкі на вуліцы Шчорса і адкрыюць новы гандлёва-адміністрацыйны будынак на праспекце Касманаўтаў.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы