Бульбіну-веліканшу выкапала на сваіх сотках Ніна Варона з вёскі Ваўчкі Слонімскага раёна. Вага караняплода — 1 кілаграм 110 грамаў, даўжыня — 25 сантыметраў. Акрамя сваіх памераў, бульбіна ўражвае сваім падабенствам з алімпійскім мішкам, піша «Газета Слонімская».

Спецыялісты называюць плод буйным, калі яго вага перавышае 750 грамаў. Таму ў беларускіх маштабах бульбіна, вырашчаная сланімчанкі Нінай Васільеўнай Варонай, цалкам можа быць рэкордам.

Глядзіце, як выглядае бульба, падобная да алімпійскага мішкі